Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.
КАЛАСЯНАЎ 1:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якім захацеў Бог выявіць, якое багацце славы гэтай таямніцы сярод паганаў. Гэта ёсць Хрыстос у вас, надзея хвалы. Біблія (пераклад А.Бокуна) якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) якім дабараволіў Бог паказаць, якое багацьце славы ў тайне гэтай для язычнікаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы, |
Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.
Духа праўды, Якога свет не можа прыняць, бо Яго не бачыць і не ведае Яго. Вы Яго ведаеце, бо сярод вас Ён застаецца ды ў вас будзе.
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго;
і Я з’явіў ім імя Тваё, і з’яўляю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».
О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго!
Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?
праз Якога вераю маем доступ да той ласкі, у якой трываем, ды пахваляемся надзеяй славы Божай.
А калі Хрыстос ёсць у вас, то хоць цела смяротнае дзеля граху, але дух жывы дзеля справядлівасці.
ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,
Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысце заўсёды ды праз нас ва ўсякім месцы выяўляе водар пазнання Свайго.
Бо караткачасовае, лёгкае гора наша творыць нам важкую славу ў празмерным вечным узвышэнні.
Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.
Або якое суладдзе святыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсць святыня Бога жывога, як кажа Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў Самога Сябе за мяне.
Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.
дзеля надзеі, якая прыгатавана для вас у небе, аб якой чулі вы раней у слове праўды Евангелля,
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
Паўла, Апостал Ісуса Хрыста, па загадзе Бога, Збаўцы нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, нашай надзеі,
Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо Той, Хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце.
Вось, стаю ў дзвярах і стукаю. Калі хто пачуе голас Мой і адчыніць Мне дзверы, увайду да яго і павячэраю з ім, а ён са Мной.