ВЫСЛОЎІ 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ліха задумваецца ў сэрцы яго, увесь час сее ён раздоры і бяду. Біблія (пераклад А.Бокуна) хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад. |
Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.
Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда — для тых, хто робіць дабро.
Чалавек бязбожны падбухторвае да ліха, і ў вуснах яго — быццам агонь, што палымнее.
Той, у каго крывадушнае сэрца, — не знойдзе дабра; а хто хітруе ў размове — трапіць у бяду.
бо агіднасць для Госпада — усякі крывадушны чалавек, а з сумленнымі — сяброўства Яго.
У ашуканца ашуканствы — найгоршыя: ён бо перадумвае спосабы, каб загубіць пакорлівых словамі хлусні, хоць нават калі бедны дакажа справядлівасць.
Бязбожнікі ж — быццам узбуранае мора, якое не можа супакоіцца, і хвалі яго выкідаюць іл і балота.
І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, вось мужы, у думках якіх злачыннасць і якія ў гэтым горадзе распаўсюджваюць найгоршыя парады,
Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.
Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.
Прашу вас яшчэ, браты, каб асцерагаліся тых, што чыняць нязгоду і перашкоды супраць навукі, якой вы навучыліся. Ухіляйцеся ад іх!