Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
ВЫСЛОЎІ 30:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожнае слова Бога — гэта надзейны шчыт для тых, хто ўскладае на яго надзею. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца. |
Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
Божа, бязгрэшны шлях Яго, слова Госпадава агнём выпрабавана, Ён — шчыт для ўсіх, хто на Яго спадзяецца.
«Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: — выратую таго, кім пагарджаюць».
Міласэрнасць мая і цвярдыня мая, прыбежышча маё і вызваліцель мой; шчыт мой, і на Яго ўсклаў я надзею, Ён падпарадкаваў мне народ мой.
Бог, бязгрэшны шлях Яго, словы Госпада выпрабаваны агнём; шчыт Ён усім тым, хто спадзяецца на Яго.
Закон Госпадаў бязгрэшны, аднаўляе душу, сведчанне Госпада вернае, што надае мудрасць малым.
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Ён запасе мудрасць для справядлівых і будзе шчытом для тых, хто ходзіць простым шляхам,
Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.