ПСАЛТЫР 3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома. 2 Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне! 3 Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу». 4 Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх. 5 Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой. 6 Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне. 7 Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі. 8 Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам. 9 У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу! |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)