Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. На актаву. Псальм Давідаў.

2 Выратуй мяне, Госпадзе, бо святы знямогся, бо мала стала верных сярод сыноў чалавечых.

3 Хлусліва прамаўляе кожны да блізкага свайго; падступнымі вуснамі з крывадушным сэрцам гавораць.

4 Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],

5 якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»

6 «Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: — выратую таго, кім пагарджаюць».

7 Словы Госпада — словы чыстыя, срэбра, што выпрабавана агнём, ад зямлі ачышчанае, сямікратна ачышчанае.

8 Ты, Госпадзе, абароніш нас і ад гэтага роду навек захаваеш.

9 Бязбожнікі ходзяць навокал, калі нягоднікі ўзвышаюцца сярод сыноў чалавечых.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы