ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.
ВЫСЛОЎІ 22:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзе дабраславёны той, хто мае добрае вока, бо з хлеба свайго дае беднаму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Міласэрны будзе дабраславёны, бо дае беднаму ад хлеба свайго. |
ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.
Будзе насычана душа, якая дабраслаўляе; і хто напоіць другіх, той сам таксама будзе напоены.
Хто настойліва шукае дабра — шукае ласкі [Божай], а хто шукальнік ліха — да таго яно і прыйдзе.
Хто вуха сваё затыкае на лямант беднага, той і сам будзе лямантаваць, але не будзе выслуханы.
Хто крадзе што-небудзь у бацькі свайго або маці і кажа: «Гэта не грэх», той — саўдзельнік рабаўніка.
Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”
чужаложства, хцівасць, нягоднасць, зайздрасць, бессаромнасць, ліхое вока, блюзненні, пыха, глупства.
Ва ўсім паказваў я вам, што, так працуючы, трэба ўспамагаць нядужым і памятаць словы Госпада Ісуса, Які казаў: “Шчаслівей даваць, чым браць”».
Жанчына ў цябе, вельмі чуллівая і далікатная, якая не спрабавала нават пакінуць следу ад нагі на зямлі дзеля надзвычайнай далікатнасці і распешчанасці, цяпер ліхім вокам гляне на мужа, які туліць яе да пляча свайго, на сына і дачку,
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.