Бо сям’я бязбожніка няплодная, і агонь паглыне палаткі тых, якія ахвотна хабар прымаюць.
ВЫСЛОЎІ 14:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дом бязбожнікаў разваліцца, а хорамы справядлівых будуць расці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дом бязбожнікаў будзе зьнішчаны, а намёт правых закрасуе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце. |
Бо сям’я бязбожніка няплодная, і агонь паглыне палаткі тых, якія ахвотна хабар прымаюць.
Дык вось што такое прытулкі несправядлівага, і гэткае месца таго, хто не ведае Бога».
калі падыдзеш [да Яго] чысты і справядлівы, зараз устане Ён да цябе і дасць супакойнае жытло справядлівасці тваёй;
Жонка твая, як плодная галінка вінаграду ў пакоях дому твайго; сыны твае, як парасткі аліўныя вакол твайго стала.
Хто спадзяецца на багацці свае, загіне, і, як зялёны ліст, будуць расці справядлівыя.
Праклён Госпада — на доме бязбожніка, а жыллё справядлівых будзе Ім дабраслаўляцца.
«Выводжу яго, — кажа Госпад Магуццяў, — і прыйдзе ў дом злодзея і ў дом клятвапарушальніка ў імя Маё лжыва, і пабудзе ў доме яго, і знішчыць дом, і дрэвы яго, ды камяні яго».