Тады Якуб сказаў Сімяону і Леві: «Устрывожылі вы мяне і зрабілі мяне ненавісным для хананеяў і феразеяў, жыхароў гэтай зямлі. Нас жа нямнога, а яны, сабраўшыся, нападуць на мяне, і буду знішчаны я і дом мой».
БЫЦЦЁ 49:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У іх нараду не ўвойдзе душа мая, і ў сходзе іх хай не будзе славы маёй, бо ў шале сваім забілі яны чалавека і ў сваволлі сваім падрэзалі жылы быкоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да супольнасьці іхняй не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у раду іхнюю хай ня ўвойдзе душа мая, і ў зборы іхнія хай ня ўлучыцца слава мая; бо яны ў гневе сваім забілі мужа і ў сваволі сваёй перарэзалі жылы цяльцу; |
Тады Якуб сказаў Сімяону і Леві: «Устрывожылі вы мяне і зрабілі мяне ненавісным для хананеяў і феразеяў, жыхароў гэтай зямлі. Нас жа нямнога, а яны, сабраўшыся, нападуць на мяне, і буду знішчаны я і дом мой».
І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц.
Узяў тады Давід тысячу яго калясніц і сем тысяч коннікаў ды дваццаць тысяч пяхоты; і падрэзаў усім коням калясніц сухажыллі, за выключэннем сотні калясніц, якія збярог для сябе.
Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,
Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзвесялілася душа мая; звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяванні.
Не прыцягвай мяне разам з грэшнікамі і з тымі, што чыняць несправядлівасць. Яны размаўляюць мірна з блізкім сваім, але ж ліха ў сэрцы іх.
Уздрыгваюць косці мае, а тыя, што прыцясняюць мяне, зняважылі мяне і кажуць мне штодзень: «Дзе Бог твой?»
Прыпамінаю я гэта, і хвалююся ў душы маёй, бо я прыйшоў у грамадзе, у самы дом Божы, з голасам радасці і вызнання ў святкаванні ўслаўляючай працэсіі.
Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой».
Бо ў вуснах іх няма праўды, сэрца іх — пастка, горла іх — магіла адкрытая, робяць ліслівымі яны языкі свае.
Калі яны скажуць: «Пойдзем з намі! Наладзім засаду дзеля забойства, наставім прыхавана пасткі на бязвіннага;
Не сядзеў я на сходзе кпліўцаў і не хваліўся, а сядзеў я адзін пад рукой Тваёй, бо Ты напоўніў мяне гневам.
“Ой, улонне маё, улонне маё! Я пакутую! Сцены сэрца майго! Турбуецца ўва мне сэрца маё; не буду маўчаць, бо пачуў я гук трубы, гармідар ваенны.
і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброццяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, весяліся”.
Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?