Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 64 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.

2 Выслухай, Божа, голас мой у роздуме маім; ад страху непрыяцеля ўсцеражы душу маю.

3 Захавай мяне ад зборышча ліхадзеяў, ад мноства тых, што чыняць несправядлівасць.

4 Яны востраць, быццам меч, языкі свае, накіравалі стрэлы свае, атрутныя словы,

5 каб употай працяць стралой беззаганнага. Знянацку стрэляць яны ў яго і не пабаяцца.

6 Умацавалі яны ў сабе нягодны намер. Змовіліся яны, каб патаемна наставіць сеці, сказалі: «Хто ўбачыць іх?»

7 Выдумляюць яны злачынствы, ажыццяўляюць прыдуманыя намеры. Унутранае чалавека і сэрца яго — бездань.

8 І Бог паб’е іх стрэламі; знянацку з’явяцца раны Яго.

9 І зрабіў Ён бяссільнымі языкі іх. Адвернуць галовы ўсе, хто ўбачыць іх.

10 І кожны чалавек будзе баяцца; і будуць абвяшчаць справы Божыя і будуць асэнсоўваць учынкі Яго.

11 Узвесяліцца справядлівы ў Госпадзе і будзе мець у Ім надзею, і ўслаўлены будуць усе праўдзівыя сэрцам.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы