БЫЦЦЁ 10:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад іх паходзяць жыхары ўзбярэжжаў і астравоў, падзеленыя паводле сваіх краёў і сваёй мовы, па плямёнах і паводле сваіх народаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. |
Нарадзіліся ж у Гебэра два сыны: першаму імя Пэлег, таму што ў днях яго раздзялілася зямля, а імя брата яго Ектан,
Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.
Дзеля гэтага хваліце Госпада ў краінах усходу, на астравах марскіх — імя Госпада, Бога Ізраэлева.
Вось жа, народы — як кропля ў пасудзіне, і ўважаюцца як дробка парахна на шалях; і астравы — як пылінка малая.
Спявайце Госпаду песню новую, хвала Яго — з канцоў зямлі; вы, якія сыходзіце ў мора, і тое, што поўніць яго, астравы і іх жыхары.
Не знеахвоціцца, ані заломіцца, пакуль не ўстановіць на зямлі закон, Яго закону чакаюць астравы».
«Астравы, паслухайце мяне, далёкія народы, зважце. Госпад паклікаў мяне з улоння, з жывата маці маёй успомніў імя маё.
Блізка справядлівасць Мая, наблізілася збаўленне Маё, і рукі Мае будуць судзіць народы, на Мяне астравы будуць ускладаць надзею і лічыцца будуць з Маёй рукою.
Паводле заслуг адплаціць кожнаму: ворагам Сваім — гневам, астравам — узаемнай адплатай.
Бо Мяне чакаюць астравы, а ў першую чаргу — караблі Тарсіса, каб прывезці сыноў тваіх здалёку, срэбра іх і золата іх разам з імі; дзеля імя Госпада Бога твайго і Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе.
Пайдзіце на астравы кітымскія і паглядзіце ды пашліце ў Кедар і прасачыце старанна, і паглядзіце, ці сталася там штосьці падобнае?
Вось што кажа Госпад Бог Тыру: “Ці ад гуку знішчэння твайго і стогнаў тваіх забітых, калі знішчаны будуць яны сярод цябе, не задрыжаць астравы?
Цяпер будуць дрыжаць караблі ў дзень тваёй загубы, і астравы на моры ўстрывожацца з-за твайго канца”.
Ды зверне твар свой на астравы і захопіць многія, і валадар спыніць яго знявагу, і знявага яго абернецца на яго.
Страшным будзе Госпад для іх, бо Ён знішчыць усіх багоў зямлі; і будуць пакланяцца Яму, кожны на сваім месцы, усе астравы паганаў.
Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.