ЕРАМІІ 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 Пайдзіце на астравы кітымскія і паглядзіце ды пашліце ў Кедар і прасачыце старанна, і паглядзіце, ці сталася там штосьці падобнае? Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)10 Пайдзіце на астравы Кіттым і паглядзіце, пашліце ў Кедар і прасачыце добра, ці сталася там нешта падобнае? Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага? Глядзіце раздзел |
Кожны, бачачы гэта, крычаў: «Ніколі такога не было і не бачана нічога падобнага ў Ізраэлі ад таго дня, у які бацькі нашы выйшлі з Егіпта, па цяперашні час!» Бо загадаў ён мужчынам, якіх паслаў, кажучы: «Вось што скажыце кожнаму ізраэльцу: “Ці зроблена было што-небудзь падобнае з дня, калі выйшлі сыны Ізраэля з зямлі Егіпта аж па цяперашні час?” Звярніце ўвагу на гэта, парайцеся і скажыце, што рабіць».