БЫЦЦЁ 10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Бц 10 1 Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. 2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 3 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. 4 Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. 5 Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 6 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан. 7 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 8 А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі. 9 Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА». 10 І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар. 11 З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях 12 і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам. 13 А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма, 14 Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 15 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета, 16 Евусэя, Амарэя, Гіргашэя, 17 Хівея, Аркея, Сінэя, 18 Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія. 19 І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы. 20 Гэта сыны Хама паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх. 21 А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. 22 Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. 23 Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. 24 А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. 25 А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. 26 Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха, 27 Гадарама, Узаля, Дыклю, 28 Аваля, Авімаэля, Шэву, 29 Афіра, Хавіля і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. 30 Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў накірунку Сэфару на ўсход. 31 Гэта сыны Сэма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх. 32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу. |