ІСАІ 64:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мы сталіся, як нячысты, — усе мы; ды, як брудная ануча, — усе справядлівасці нашы; мы ўсе павялі, як ліст, а нашы няправасці панеслі нас, як вецер. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе мы сталіся як нячысты, і ўся праведнасьць наша як заплямленая [месячнымі] адзежа, і мы ўсе вянем, як лісьце, і беззаконьні нашыя панесьлі нас як вецер. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе мы зрабіліся - як нячысты, і ўся праведнасьць наша - як запэцканая вопратка; і ўсе мы пабляклі, як ліст, і беззаконьні нашыя, як вецер, нясуць нас. |
Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны?
Няўжо не паразумнеюць усе, што чыняць беззаконне, што з’ядаюць народ мой, быццам хлеб ядуць? Госпада яны не прызываюць,
і будзе пагібель злачынцам і грэшнікам разам, і тыя, хто пакінулі Госпада, — будуць знішчаны.
Ты, Якубе, не прызываў Мяне, а ты, Ізраэлю, быў апанаваны нават непрыязнасцю да Мяне.
Слухайце гэта, доме Якуба, якія называецеся імем Ізраэля і якія паходзіце з вытокаў Юды; вы, што прысягаеце ў імя Госпада і Бога Ізраэля прызываеце, ды не ў праўдзе і не ў справядлівасці.
Гэта кажа Госпад: «Дзе ёсць пасведчанне разводу вашай маці, сілай якога Я яе адпусціў? Або хто ёсць Маім крэдыторам, каму Я вас прадаў? Вось жа, за свае правіны былі вы прададзены, ды за вашы злачынствы адпушчана ваша маці.
Чаму прыйшоў Я, і не было нікога? Клікаў, і не было каму адказаць? Ці ж бы закароткай была рука Мая, каб не мог Я адкупіць? Або няма ў Мяне сілы, каб збаўляць? Вось жа, на знак папроку Свайго высушу мора, змяню рэкі ў пустыню, згніюць рыбы без вады і здохнуць са смагі.
Усе мы, як авечкі, заблукалі, кожны з нас павярнуўся на дарогу сваю, а Госпад усклаў на Яго ўсю нашу несправядлівасць.
Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Так было запісана ў законе Майсеевым — прыйшло на нас усё гэтае няшчасце; і не папрасілі мы аблічча Госпада, Бога нашага, каб адвярнуцца ад сваіх правіннасцей ды здабыць пазнанне Тваёй праўды.
Усе яны распалены, як печ, і пажыраюць суддзяў сваіх; усе цары іх папрападалі, няма з іх нікога, хто прызываў бы Мяне,
Калі ж праказа расцвіце шырока на скуры і пакрые ўсю скуру хворага ад галавы да ног, на колькі могуць бачыць вочы святара,
Я бо ведаю, што ўва мне, значыць у целе маім, не жыве добрае: бо жаданне дабра побач са мною, але, каб зрабіць дабро, – не знаходжу.
і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасць, якая з закону, але тую, якая з веры ў Хрыста, якая ад Бога справядлівасць праз веру,
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
І адзін са старэйшынаў азваўся да мяне, кажучы: «Хто гэтыя, апранутыя ў белыя шаты, і адкуль яны прыйшлі?»