Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЁВА 25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 У адказ сказаў Балдад Сугіт:

2 «Улада і страх у Яго, Які чыніць супакой на вышынях Сваіх!

3 Ці ёсць лік войскам Яго? І над кім не ўзыдзе святло Яго?

4 Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны?

5 Вось, нават месяц не свеціць і зоркі не чыстыя ў вачах Яго;

6 тым больш чалавек — гнілізна і сын чалавечы — чарвяк».

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы