«Сатру чалавека, якога стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкада Мне, што стварыў іх».
САФОНА 1:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ані срэбра іхняе, ані золата іхняе ня зможа выратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, але агнём рэўнасьці Ягонай будзе зьедзена ўся зямля, бо загубу страшэнную Ён учыніць для жыхароў зямлі гэтай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ні срэбра іхняе, ні золата іхняе ня зможа выратаваць іх у дзень Госпада, і агнём палкасьці Ягонай зжэртая будзе ўся гэта зямля, бо вынішчэньне, раптоўнае, зьдзейсьніць Ён над усімі жыхарамі зямлі. |
«Сатру чалавека, якога стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкада Мне, што стварыў іх».
І Юдэя дапускалася ліхоты перад Госпадам, і гнявілі яны Госпада болей чым бацькі іх сваімі грахамі, якіх дапускаліся;
да гневу ўзбуджалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі справакавалі Яго да рэўнасці.
Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?
Дзеля таго кажа Валадар, Госпад Магуццяў, Моцны Ізраэлеў: «О, пацешуся з ворагаў Маіх і буду патрабаваць помсты непрыяцелям Маім.
Святло Ізраэля станецца агнём, а Святы яго — полымем: Ён загарыцца і паглыне церні яго і калючкі за адзін дзень.
А што будзеце рабіць у дзень наведвання і няшчасця, якое прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыце па дапамогу ды дзе пакінеце вашу славу?
Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось жа, гнеў Мой і абурэнне Маё выліваецца на гэтае месца, на людзей і на жывёлу, на палявыя дрэвы і на плады зямлі, узгарыцца ён і не затухне».
І Я зраблю, што сціхне ў гарадах юдэйскіх ды на вуліцах Ерузаліма голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, бо пустыняй станецца зямля гэтая».
«Я замяню Ерузалім на кучу камянёў і лежышча шакалаў, а гарады юдэйскія замяню на пустэчу, таму не будзе там жыхароў».
І Я буду судзіць цябе, як судзяцца чужаложніцы і забойцы, і выдам цябе ў кроў абурэння і руплівасці.
І звярну супраць цябе Маю лютасць, так што люта будуць з табою абыходзіцца: адрэжуць табе нос і вушы твае, а тое, што ад цябе застанецца, упадзе ад меча; яны забяруць у цябе сыноў тваіх і дачок тваіх, і рэшту цябе знішчыць агонь.
падняўся гвалт, каб стаць кіем бязбожнасці: нічога ад іх не застанецца, ані з іх гоману, і не будзе супакою сярод іх.
Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, і золата іх стане смеццем; іх срэбра і золата не зможа вызваліць іх у дзень абурэння Госпада: голаду свайго ім не заспакояць, ані не запоўняць сваё нутро, бо яно было для іх прычынай злачыннасці.
Галасіце, жыхары Пілі, бо выбіты быў увесь народ ханаанскі, знішчаны былі ўсе, апранутыя ў срэбра.
Дзень той будзе днём гневу, днём трывогі і прыгнёту, днём спусташэння і разбурэння, днём цемры і змроку, днём хмары і буры,
перш чым будзеце рассыпаны, як пыл, які разыходзіцца, пакуль не прыйшоў на вас гнеў абурэння Госпада, перш чым прыйдзе на вас дзень абурэння Госпада.
“Таму чакай Мяне, — кажа Госпад, — у дзень, калі паўстану як сведка; бо вырашыў Я сабраць усе народы і склікаць царствы, каб выліць на іх лютасць Маю, увесь гнеў абурэння Свайго, бо агнём руплівасці Маёй будзе спалена ўся зямля.
Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю?
І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і пакіну Я іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе гэта на загубу; прыйдуць на яго многія беды і ўціскі, так што скажа ён у той дзень: “Напэўна, за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя беды на мяне”.