але выбраў Я Ерузалім, каб прабывала імя Маё ў ім, ды выбраў Я Давіда, каб паставіць яго над народам Маім Ізраэлем”.
ПСАЛТЫР 46:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай шумяць і ўздымаюцца яго воды, дрыжаць горы, здрыгануцца горы ў хваляванні Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя; |
але выбраў Я Ерузалім, каб прабывала імя Маё ў ім, ды выбраў Я Давіда, каб паставіць яго над народам Маім Ізраэлем”.
Пашлі святло Тваё і праўду Тваю, хай яны вядуць мяне і хай завядуць мяне на святую гару Тваю і ў шаты Твае.
І будуць баяцца тыя, што насяляюць межы зямлі, знакаў Тваіх; ускрайкі ўсходу і захаду Ты пацешыш.
Няхай грэшныя разрастуцца, як трава, і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасць, аднак гэта будзе [ім] на згубу на векі вечныя;
Уздымаюцца рэкі, Госпадзе, уверх, падымаюць рэкі голас свой, падымаюцца рэкі з шумам уверх.
О, каб зважаў ты на Мае прыказанні! Стаўся б твой супакой, як рака, а справядлівасць твая, як марскія хвалі,
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.
«Што дастойнага маю ахвяраваць Госпаду, калі ўкленчу перад Богам Узвышнім? Ці ўскладу Яму ахвяру цэласпалення і маладых цялят?
Але вы прыступіліся да гары Сіёна і горада Бога жывога, нябеснага Ерузаліма і безлічы анёлаў, да зграмаджэння
І падняў ён мяне ў духу на гару вялікую і высокую, і паказаў мне вялікі, святы горад Ерузалім, які сыходзіў з неба ад Бога