Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 93 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Госпад заваладарыў! Адзеўся Ён у аздобу; адзеўся Госпад, моцаю падперазаўся, бо ўмацаваў Ён сусвет, які не пахіснецца.

2 Умацаваны пасад Твой з таго часу, спакон вякоў — Ты.

3 Уздымаюцца рэкі, Госпадзе, уверх, падымаюць рэкі голас свой, падымаюцца рэкі з шумам уверх.

4 Па-над галасамі многіх водаў, па-над магутнымі наваламі марскімі, магутны на вышынях Госпад.

5 Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы