Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Песня. Псальм. Сыноў Корэ.

2 Вялікі Госпад і праслаўлены вельмі ў горадзе нашага Бога.

3 Святая гара Яго, прыгожы ўзгорак — радасць усёй зямлі. Гара Сіён, скрай поўначы, горад вялікага Валадара.

4 Бог у дамах яго вядомы зрабіўся як прыстанішча.

5 Бо сышліся цары, сабраліся, як адзін.

6 Калі ж самі ўбачылі, так здзівіліся, што стрывожыліся і ўцяклі.

7 Страх напаў там на іх і боль, быццам у парадзіхі.

8 Ветрам усходнім скрышыў Ты караблі Тарсіскія.

9 Так, як мы спачулі, так і пабачылі ў горадзе Бога Магуццяў, у горадзе нашага Бога, Бог заснаваў яго навек.

10 Мы разважаем, Божа, пра Тваю міласэрнасць пасярод святыні Тваёй.

11 Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — да ўскрайкаў зямлі. Правіца Твая поўная справядлівасці.

12 Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі Юды з прычыны Тваіх судоў.

13 Абыдзіце Сіён наўкола і абдыміце яго, палічыце яго вежы.

14 Адчуйце сэрцам вашым магуцце яго і прабяжыцеся ўздоўж дамоў яго, каб расказаць іншаму пакаленню.

15 Бо гэта і ёсць Бог, Бог наш навечна і на векі вечныя; Ён павядзе нас праз вякі.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы