ПСАЛТЫР 87 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Сыноў Корэ. Псальм. Песня. Асновы яго — на святых гарах; любіць Госпад 2 брамы Сіёна больш за ўсе палаткі Якубавы. 3 Слаўнае гавораць пра Цябе, горад Божы! 4 Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там. 5 А пра Сіён будуць казаць: «Той і гэты нарадзіўся ў ім; і Сам Найвышэйшы ўмацоўвае яго». 6 Госпад занясе ў кнігу народаў: «Яны нарадзіліся там». 7 І будуць спяваць, быццам у карагодзе: «Усе крыніцы мае ў Табе». |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)