МАЛАХІІ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сядзе Ён растапляць і ачышчаць срэбра, і Ён ачысціць сыноў Левія і працэдзіць іх, як золата і як срэбра, і стануць яны складаць Госпаду ахвяры справядліва. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён сядзе, каб растапіць і ачысьціць срэбра, і Ён ачысьціць сыноў Левія, і ператопіць іх як золата і срэбра, і яны будуць для ГОСПАДА прыносіць дары ў праведнасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сядзе пераплаўляць і ачышчаць срэбра, і ачысьціць сыноў Левія і пераплавіць іх, як золата і як срэбра, каб прыносілі ахвяру Госпаду ў праўдзе. |
Калі гневаецеся, не грашыце; разважце ў сэрцах вашых на ложках вашых і супакойцеся!
Хто складзе ахвяру хвалы, уславіць Мяне; таму, хто беззаганны на шляху [сваім], пакажу Я збаўленне Божае».
Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
І павярну Я руку Маю на цябе, і выпалю ўсю чыста руду тваю, і аддзялю ўсё волава тваё.
Вы ж будзеце называцца святарамі Госпада, зваць вас будуць слугамі Бога нашага. Скарыстайцеся з магутнасці народаў, і будзеце ганарыцца славай іх.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Магуццяў: «Вось жа, Я ператаплю і выпрабую іх, бо як жа інакш магу ўчыніць адносна дачкі народа Майго?
І аддзялю ад вас парушальнікаў і бязбожнікаў, і выведу іх з зямлі, дзе пражываюць, і ў зямлю Ізраэля не ўвойдуць яны, і даведаецеся вы, што Я — Госпад”.
І паміж мудрацоў некаторыя падуць, каб некаторыя з іх ачышчаныя былі, і абмытыя, і абеленыя аж да апошняга часу, бо яшчэ іншы час будзе.
Многія будуць ачышчаны, і абелены, і выпрабаваны, і бязбожнікі будуць весці сябе бязбожна, і ніводзін з бязбожных не зразумее таго; але навучаныя зразумеюць.
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.
Ян адказваў, кажучы ўсім: «Я хрышчу вас вадою. Але ідзе дужэйшы за мяне, Катораму я не варты развязаць рамень Яго пасталоў. Ён будзе вас хрысціць Духам Святым і агнём.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.
каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.
Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.
І тыя навучалі нас, як ім здавалася, на кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас супольнікамі Яго святасці.
каб выпрабаваная ваша вера выявілася шмат даражэйшай за золата – яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, – на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;
і зрабіў нас царамі і святарамі Богу і Айцу Свайму, Яму слава і валадарства на векі вечныя. Амін.
Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забяспечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасць галізны тваёй, і масць, каб памазаў вочы свае і бачыў.