ГАБРЭЯЎ 6:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) навукі аб хросце, а таксама ўскладанні рук, уваскрэсенні мёртвых і вечным судзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) вучэньне пра хрышчэньні, і ўскладаньне рук, і ўваскрасеньне мёртвых, і суд вечны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вучэньню пра хрышчэньні, пра ўскладаньне рук, пра ўваскрэсеньне мёртвых і пра суд вечны. |
Ажывуць Твае памерлыя, забітыя мае ўваскрэснуць. Абудзіцеся і спявайце хвалебна вы, якія жывяце ў парахне, бо раса святла — раса Твая, і зямля выдасць на святло пахаваных сваіх.
І многія з тых, што спяць у праху зямлі, абудзяцца: адны да жыцця вечнага, і другія — на вечную ганьбу.
Але Ян утрымліваў Яго, кажучы: «Я з Твайго дазволу павінен быць ахрышчаны, а Ты ідзеш да мяне?»
таксама не ядуць, прыйшоўшы з рынку, пакуль не абмыюцца; па-за гэтым традыцыя іх загадвае трымацца многіх іншых рэчаў: мыць чары і збаны, і посуд медны, і лавы, –
І, аставіўшы прыказанне Божае, захоўваеце традыцыі чалавечыя: мыццё чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага».
і шчасны будзеш, бо тыя, што запрошаны, не маюць чым адплаціць табе. Адплачана табе будзе пры ўваскрашэнні справядлівых».
Ян адказваў, кажучы ўсім: «Я хрышчу вас вадою. Але ідзе дужэйшы за мяне, Катораму я не варты развязаць рамень Яго пасталоў. Ён будзе вас хрысціць Духам Святым і агнём.
і я Яго не ведаў, але Той, Хто мяне паслаў хрысціць вадою, сказаў мне: “На Каго ўбачыш, што Дух сыходзіць і застаецца на Ім, гэта Той, Хто хрысціць Духам Святым”.
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, – да ўваскрашэння суда.
«Хто можа адабраць ваду, каб не былі ахрышчаны, ў тых, якія атрымалі Духа Святога, як і мы?»
І, калі была ахрышчана разам з домам сваім, папрасіла, кажучы: «Калі лічыце мяне вернай Госпаду, увайдзіце ў дом мой і застаньцеся», і змусіла нас.
І, узяўшы іх у тую ж гадзіну ўначы, абмыў раны іх, і, не марудзячы, прыняў хрост разам з усімі сваімі.
Некаторыя з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім. І некаторыя казалі: «Што хоча сказаць гэты балбатун?» Іншыя ж: «Здаецца, што ён абвяшчае новых багоў», бо дабравесціў ім Ісуса і ўваскрэсенне.
А Пётра сказаў ім: «Учыніце навяртанне, і хай кожны з вас прыме хрост у імя Ісуса Хрыста на адпушчэнне вашых грахоў, і атрымаеце дар Духа Святога;
Дык тыя, што прыхільна прынялі яго словы, былі ахрышчаны; і ў той дзень было далучана каля трох тысяч душ.
І Паўла, ведаючы, што тут адна частка садукеяў, а другая – фарысеяў, закрычаў перад радай: «Я – фарысей, мужы браты, і сын фарысееў! Стаю перад судом за надзею на ўваскрэсенне з мёртвых».
маючы таксама ў Богу надзею, што будзе ўваскрэсенне мёртвых, справядлівых і несправядлівых, чаго і самі яны чакаюць.
Хіба толькі тое, што, стоячы між імі, закрычаў я ўголас: “Судзяць мяне сёння ў вас за веру ва ўваскрэсенне з мёртвых”.
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».
у той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Ісуса Хрыста таемныя справы людзей, паводле майго дабравесця.
Мы бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці то юдэі, ці то грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.
Бо ўсе мы мусім з’явіцца перад судом Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму плату за тое, што зрабіў ён у целе, – ці добрае, ці ліхое.
Які пераменіць цела прыніжэння нашага, каб зрабіць яго падобным целу славы Яго, магутнасцю, якою ўсё падпарадквае Сабе.
пахаваныя з Ім у хросце, вы з Ім і ўваскрэслі праз веру ў магутнасць Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых.
якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрэсенне ўжо было, і гэтак адвярнулі некаторых ад веры.
жонкі атрымлівалі сваіх памерлых уваскрослымі. Іншыя былі замучаны, не прыняўшы вызвалення, каб атрымаць лепшае ўваскрэсенне;
і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў [для] цела, вызначаных да часу выпраўлення.
А цяперашнія нябёсы і зямля тым самым словам утрымліваныя агню, захаваны на дзень суда і згубы бязбожных людзей.