Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАРКА 7:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 таксама не ядуць, прыйшоўшы з рынку, пакуль не абмыюцца; па-за гэтым традыцыя іх загадвае трымацца многіх іншых рэчаў: мыць чары і збаны, і посуд медны, і лавы, –

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І пасьля рынку, пакуль не абмыюцца, не ядуць; і ёсьць шмат іншага, чаго яны прытрымліваюцца: абмываньня келіхаў і конавак, мядніцаў і сталоў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 і, прыйшоўшы з торжышча, не ядуць, не абмыўшыся. Ёсьць і яшчэ шмат чаго іншага, чаго яны пастанавілі трымацца: глядзець, каб мылі чары, кубкі, катлы і ўслоны.

Глядзіце раздзел Копія




МАРКА 7:4
15 Крыжаваныя спасылкі  

У знак нявіннасці абмыю я рукі мае і абыду кругом ахвярнік Твой, Госпадзе,


Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыміце ліхасць учынкаў вашых з вачэй Маіх! Перастаньце рабіць зло!


І паставіў я перад сынамі дому рэхабітаў пасудзіны, напоўненыя віном, і келіхі, і сказаў ім: «Піце віно!»


Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?


Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо абмываеце тое, што звонку чары і місы, а ўнутры поўныя здзерства ды нячыстасці.


Фарысей сляпы! Ачысці перш знутры чару і місу, каб і тое, што звонку, стала чыстым.


І Пілат, бачачы, што нічога не дапамагае, а ўзрушэнне робіцца большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад народам, кажучы: «Я не вінаваты ў крыві Справядлівага Гэтага. Гэта ваша справа».


І, аставіўшы прыказанне Божае, захоўваеце традыцыі чалавечыя: мыццё чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага».


А было там шэсць каменных глякоў, што стаялі дзеля абмывання юдэяў, і кожны з іх змяшчаў па два або па тры меры.


І сталася: узнікла спрэчка між вучнямі Яна і юдэямі наконт ачышчэння.


і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў [для] цела, вызначаных да часу выпраўлення.


Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.


Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы