ВЫСЛОЎІ 13:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы насычае і напаўняе душу сваю, а чэрава бязбожнікаў — ненаеднае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнік есьць і насычае душу сваю, а нутро бязбожнікаў будзе ў нястачы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнік есьць да сытасьці, а жывот бязбожных церпіць нястачы. |
Беднасць і ганьба таму, хто пагарджае настаўленнем; а хто верыць таму, хто ганіць, — будзе ў пашане.
І, калі растраціў усё, настаў вялікі голад у той краіне, ды і сам ён пачаў галадаць.
будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.
Будуць мораны яны голадам, марнаваны трасцаю і лютай пошасцю; і пашлю Я на іх зубы звяроў і атруту змеяў, якія поўзаюць у пыле.
Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».