І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
ВЫСЛОЎІ 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лянівая рука ўтварае беднасць, а рука працавітых падрыхтоўвае багацце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае. |
І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
Адны дзеляцца ўласным і становяцца багацейшымі, а другія, што занадта беражлівыя, заўсёды ў беднасці.
З-за холаду гультай не хацеў араць; таму ён будзе жабраваць летам, а яму ніхто не дасць.
Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але пра ежу, якая застаецца ў жыццё вечнага, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».
Дзеля таго, браты мае ўлюбёныя, будзьце стойкімі, непахіснымі, заўсёды рупліва занятымі справай Госпада, ведаючы, што праца ваша недарэмная перад Госпадам.