Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 12:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Рука моцных будзе ўладарыць, а тая, што апусцілася, будзе ў паслушэнстве.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 12:24
15 Крыжаваныя спасылкі  

Ён убачыў, што супачынак — гэта добра і што зямля — гэта найлепш; і падставіў ён плячо сваё да нашэння, і пачаў служыць за плату.


А Ерабаам быў чалавекам адважным і дужым; і Саламон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работамі ўсяго дому Язэпа.


Здарылася ж, калі пачуў увесь Ізраэль, што вярнуўся Ерабаам, то паслалі па яго і паклікалі яго, склікаўшы сход, і паставілі яго царом над усім Ізраэлем; і пры доме Давіда не засталося нікога, апрача аднаго пакалення Юды.


дзяцей іх, якія засталіся пасля іх на зямлі, — гэта значыць тых, якіх сыны Ізраэля не змаглі знішчыць, — Саламон зрабіў даннікамі да гэтага дня.


Лянівая рука ўтварае беднасць, а рука працавітых падрыхтоўвае багацце.


Не засмажыць лянота здабычу сваю, а ў чалавека руплівага будзе каштоўная маёмасць.


Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.


Мудры слуга будзе кіраваць сынамі несумленнымі і паміж братамі падзеліць спадчыну.


Лянота агортвае моцным сном, і душа нядбайная галадае.


Гультай кажа: «Леў знадворку, прападу я на сярэдзіне вуліцы».


Бачыш чалавека, руплівага ў сваёй справе: будзе ён стаяць перад царамі, а не перад людзьмі простымі.


А калі Ізраэльцы ўмацаваліся, яны зрабілі хананеяў прыгоннымі і не пажадалі іх выгнаць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы