ВЫСЛОЎІ 10:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын — радасць бацьку, а бязглузды сын — гора для маці сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязглузды - засмучэньне маці ягонай. |
Хто родзіць бязглуздага — смутак сабе родзіць, і бацька не пацешыцца з бязглуздага.
Імкніся да мудрасці, сыне мой, парадуй сэрца маё, каб мог адказаць таму, хто мне ўпікае.
Дубец і выкрыванне даюць мудрасць; а юнак, які пакідаецца на сваю волю, асаромлівае маці сваю.
Чалавек, які любіць мудрасць, радуе бацьку свайго; а хто корміць распуснікаў — згубіць маёмасць.
Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.
І хто ведае, ці мудры ён будзе, ці дурны? А ён будзе валодаць плёнам працы маёй, на якой я ўлягаў і заклапочаны быў пад сонцам. І гэта таксама марнасць.