Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 25:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Гэта таксама прыслоўі Саламона, якія перапісалі людзі Эзэкіі — цара Юдэі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І гэта выслоўі Саламона, сабраныя мужамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 25:1
10 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама расказаў Саламон тры тысячы прыказак, і песень у яго было тысяча пяць.


Прыпавесці Саламона, сына Давідава, цара Ізраэльскага,


Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын — радасць бацьку, а бязглузды сын — гора для маці сваёй.


і прыйдзе да цябе беднасць, як скараход, і галеча — як чалавек узброены».


Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.


Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.


Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы Рабсака.


Потым паслаў Эліякіма, загадчыка палаца, і Собну, пісара, і старэйшых святароў, ахутаных у зрэбніцы, да прарока Ісаі, сына Амоса,


Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.


Слова Госпада, якое было да Міхея з Марэсэта ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юды, якое ўбачыў ён пра Самарыю і Ерузалім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы