ВЫСЛОЎІ 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, слухай перасцярогі бацькі свайго і не адхіляй запавету маці сваёй, Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй: |
Слухай бацьку свайго, які парадзіў цябе, і не будзь пагардлівы, калі састарэе маці твая.
Вока, што кпіць з бацькі і што адцураецца паслушэнства маці — хай крумкачы з-за ракі выдзеўбаюць яго і хай з’ядуць яго дзеці арла.
І мы паслухаліся голасу Ёнадаба, сына Рэхаба, бацькі нашага, ува ўсім, што ён загадаў нам, так што не п’ём віна па ўсіх днях нашых мы, жанчыны нашы, сыны і дочкі нашы
І вось, прынеслі да Яго спаралізаванага, што ляжаў на ложку. І Ісус, бачачы іх веру, сказаў спаралізаванаму: «Не бойся, сыне, даруюцца табе твае грахі».
Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Не бойся, дачка, вера твая дала збаўленне табе». І аздароўлена была жанчына ў тую самую гадзіну.
і прыпамінаю веру не фальшывую, якая ёсць у табе, якая жыла найперш у бабулі тваёй Лаідзе і маці тваёй Эўніцы, ды я перакананы, што і ў табе.
Калі зграшыць чалавек супраць чалавека, суддзёю яму можа быць Бог; але калі супраць Госпада зграшыць чалавек, то хто заступіцца за яго?» Але яны не слухалі голасу бацькі свайго, бо Госпад вырашыў аддаць іх на смерць.