Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
ІСАІ 32:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо неразумны гаворыць недарэчнасці, сэрца ж яго плануе ліхоту, каб дапусціцца бязбожнасці ды гаварыць блюзнерствы супраць Бога, ды каб душу таго, хто прагне, пакінуць пустой і адабраць пітво ў сасмаглага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дурань прамаўляе недарэчнасьці, а сэрца ягонае ўчыняе беззаконьне, каб рабіць нягоднае і гаварыць блюзьнерства супраць ГОСПАДА, каб душу галоднага пазбавіць [хлеба] і ня даць пітва спрагнёнаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо невук гаворыць дурное, і сэрца ягонае намышляе беззаконнае, каб рабіць крывадушна і вымаўляць агуду на Госпада, душу галоднага пазбаўляць хлеба і адбіраць пітво ў сасьмяглага. |
Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.
каб на судзе прыціскаць убогіх ды каб сілу прымяняць у справах простых з народа Майго, каб удовы сталіся здабычай іх і каб сірот абрабоўваць!
Да народа бязбожнага пасылаю яго, прызначаю яго супраць народа гневу Майго, каб забраў ён даніну і вырваў здабычу і каб выставіў яго на патаптанне, быццам бруд на плошчах.
Аказаць міласэрнасць злачынцу — ён не навучыцца справядлівасці, на зямлі будзе чыніць ліхое ды не ўбачыць велічнасці Госпада.
Чаму ж вынішчаеце вы народ Мой ды абліччы ўбогіх засмучаеце?» — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
Аднак жа Ён Сам, мудры, выклікае ліхоту, а слова Свайго не адменіць. Паўстане супраць дому ліхотнікаў ды супраць тых, хто чыняць дапамогу злачынству.
Грашым і хлусім супраць Госпада, і адступаемся ад Бога нашага; нараджаем і мармычам з сэрца словы хлусні.
Ногі іх бягуць да ліхоты і скорыя да праліцця бязвіннай крыві; намеры іх — намеры збродныя, знішчэнне ды няшчасце на іх шляхах.
Таму Госпад не пашкадуе яго юнакоў, ані злітуецца над яго сіротамі і ўдовамі; бо кожны — бязбожны і ліхі, і кожныя вусны гавораць глупства. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго, а рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
Ці ж можа этыёп змяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце добрае рабіць, вы, якія навучыліся паводзіць сябе крывадушна?
Ці ж мала вам было добрай пашы на выпасы? Чаму ж і астатнія вашы пашы вы павытоптвалі нагамі сваімі і чаму калі пілі вы найчысцейшую ваду, то астатнюю каламуцілі вашымі нагамі?
Многія будуць ачышчаны, і абелены, і выпрабаваны, і бязбожнікі будуць весці сябе бязбожна, і ніводзін з бязбожных не зразумее таго; але навучаныя зразумеюць.
каб купляць за срэбра няшчасных, а беднага за пару сандаляў, і каб высеўкі пшанічныя прадаваць».
Бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойства, чужаложства, распуста, рабункі, фальшывыя сведчанні, блюзненні.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
Пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, дапамагаючы ў іх бедах, ды ўсцерагчыся беззаганным ад гэтага свету.
Госпад будзе суддзёю паміж мной і табою, і хай адпомсціць Госпад табе за мяне; а я не выцягну рукі сваёй на цябе.