Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 19:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Неразумнасьць чалавека крывіць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Неразумнасьць чалавека скрыўляе дарогу, а сэрца ягонае гневаецца на Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 19:3
21 Крыжаваныя спасылкі  

І калі ён яшчэ гаварыў з імі, з’явіўся цар, які падышоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасця ад Госпада! Чаго яшчэ маю чакаць ад Госпада?»


Што ты кіруеш супраць Бога дух твой і прамаўляеш з вуснаў тваіх такія словы?


АЛЕФ. Давідаў. Не зайздросць ліхадзеям і не наследуй тым, што робяць несправядлівасць.


ДАЛЕТ. Скарыся ў Госпадзе і ўскладзі на Яго ўсю надзею; не зайздросць таму, хто мае шанец на шляху сваім, чалавеку, які чыніць падкопы.


Чыстасардэчнасць справядлівых будзе накіроўваць іх, а падкопы крывадушных загубяць іх.


Бо неразумны гаворыць недарэчнасці, сэрца ж яго плануе ліхоту, каб дапусціцца бязбожнасці ды гаварыць блюзнерствы супраць Бога, ды каб душу таго, хто прагне, пакінуць пустой і адабраць пітво ў сасмаглага.


Як можа наракаць чалавек, які жыве, кожны за грахі свае?


І вы кажаце: “Несправядлівая дарога Госпада”. Дык слухайце, дом Ізраэля! Ці ж Мая дарога не ёсць справядлівая, і ці не болей вашы дарогі ёсць несправядлівыя?


І сказаў Самуэль Саўлу: «Неразумна ты зрабіў. О, каб ты захоўваў прыказанні Госпада, Бога твайго, якія Ён табе даў! Напэўна цяпер замацаваў бы Госпад цараванне тваё над Ізраэлем навекі.


Бо непакорнасць — такі самы грэх, як варажба, а свавольства — як злачынства балванахвальства: з-за таго, што ты зняважыў слова Госпада, Ён адкінуў цябе, каб ты не быў царом».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы