Яны будуць хадзіць навобмацак, быццам у цемры, а не ў святле, і ўчыніць Ён, каб яны блукалі, як п’яныя.
ЁВА 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Днём яны забягуць у цемру і, быццам уночы, будуць навобмацак ісці апоўдні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Удзень падаюць у цемру, і быццам уначы, навобмацак ідуць апоўдні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) удзень яны сустракаюць цемру і аполудні ходзяць вобмацкам, як поначы. |
Яны будуць хадзіць навобмацак, быццам у цемры, а не ў святле, і ўчыніць Ён, каб яны блукалі, як п’яныя.
уся цемра, скрытая ў сховішчах яго; паглыне яго агонь, якога не запальваюць; будзе знішчаны ён, калі застанецца ў палатцы сваёй.
Яны былі супраць святла, і не ведалі шляхоў Яго, і не затрымліваюцца на сцежках Яго.
Тады сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю ў неба, і станецца цемра на зямлі Егіпецкай, такая густая, што можна будзе дакрануцца да цемры».
І выцягнуў Майсей руку ў неба, і сталася жахлівая цемра на ўсёй зямлі Егіпецкай на тры дні.
Як сляпыя, вобмацкам шукаем сцяну і, як бы без вачэй, ідзём усляпую; спатыкаемся апоўдні, быццам на змярканні, сярод здаровых — быццам мёртвыя.
«І будзе так: у той дзень, — кажа Госпад Бог, — загадаю сонцу закаціцца ў поўдзень і зацямню аблічча зямлі ў ясны дзень.
У поўдзень будзеш хадзіць навобмацак, як сляпы звычайна навобмацак ходзіць у поцемках, і не выпрастаеш шляхоў сваіх. Увесь час будзеш прыгнечаны і рабаваны, і не будзеш мець таго, хто б вызваліў цябе.