Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 4:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Шлях бязбожнікаў — цёмны, і не ведаюць яны, дзе зваляцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 А шлях бязбожных - як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 4:19
16 Крыжаваныя спасылкі  

Яны будуць хадзіць навобмацак, быццам у цемры, а не ў святле, і ўчыніць Ён, каб яны блукалі, як п’яныя.


Прагоняць яго са святла ў цемру і прагоняць яго са свету.


Днём яны забягуць у цемру і, быццам уночы, будуць навобмацак ісці апоўдні.


Яны не ведаюць, не разумеюць, ходзяць у цемры; захістаюцца ўсе асновы зямныя.


[пазбавіць ад тых,] хто пакідае дарогу простую, каб хадзіць па цёмных дарогах,


Калючкі і пасткі на дарозе нясталага; а хто вартаўнік душы сваёй — далёка адыходзіць ад іх.


«Аддайце хвалу Госпаду, Богу вашаму, перш чым наступіць цемра і перш чым пачнуць спатыкацца ногі вашы каля цёмных гор; будзеце вы чакаць святла, а Ён заменіць яго на цемру смерці ды туман».


Таму дарога іх будзе быццам слізгата, у цемры будуць спатыкацца ды будуць падаць у ёй; бо Я навяду на іх няшчасці, год пакарання іх, — кажа Госпад. —


Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».


А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”.


але калі хто ходзіць уночы, спатыкаецца, бо няма ў ім святла».


Сказаў ім тады Ісус: «Яшчэ толькі кароткі час будзе святло сярод вас; хадзіце, пакуль маеце святло, каб вас цемра не агарнула; бо, хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.


А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.


Зберажэ Ён ногі святых Сваіх, бязбожнікі ж у цемры сціхаюць, бо не сваёю сілаю чалавек дужы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы