ЭКЛЕЗІЯСТА 8:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ня будзе добра бязбожніку, і не падоўжыць ён дзён сваіх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а бязбожнаму добра ня будзе, і як цень, нядоўга стаяцьме той, хто перад Богам не багавейны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзе добра бязбожніку, не падоўжыць дзён сваіх, быццам цень, той, хто не шануе аблічча Госпада. |
ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная.
Давіда. Ня гневайся, [гледзячы] на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне,
Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна. Дай мне ведаць, які я нетрывалы!
Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.
І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.
Калі ты будзеш бачыць прыгнёт беднага і парушэньне суду і праведнасьці ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым [рэчам], але мей суцяшэньне, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над імі — яшчэ вышэйшы.
Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьці, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам?
Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гіне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў ліхоце сваёй.
Добра, калі будзеш трымацца аднаго, і ад другога не прыбірай рукі тваёй, бо той, хто баіцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага.
Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, і не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго.
А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.
беззаконьне гэтае станецца вам як вылом [у муры], які мае ўпасьці, як схіленьне муру высокага, калі раптоўна ў момант прыходзіць падзеньне яго».
І ня будзе з таго часу ў ім малога днямі і старога, які б не дапоўніў дзён сваіх, бо юнак памрэ стогадовым, а стогадовы грэшнік будзе пракляты.
Да дня сёньняшняга вы не ўпакорыліся, і не баіцёся, і ня ходзіце паводле Закону Майго і прыказаньняў Маіх, якія Я даў вам перад абліччам вашым і перад абліччам бацькоў вашых.
І вы навернецеся, і ўбачыце розьніцу паміж праведнікам і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто ня служыць Яму.
і выйдуць тыя, што чынілі добрае, на ўваскрашэньне жыцьця, а тыя, што чынілі благое, — на ўваскрашэньне суду.
вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.
і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.