ЭКЛЕЗІЯСТА 8:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)14 Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлі, што ёсьць праведнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)14 Ёсьць на зямлі і такая марнота: праведнага спасьцігае тое, чаго заслугоўваюць дзеі бязбожных, а зь бязбожнымі чыніцца тое, чаго заслугоўваюць дзеі праведнікаў. І сказаў я: і гэта - марнасьць! Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 Ёсць марнасць, якая бывае на зямлі: ёсць справядлівыя, з якімі здараецца ліхое, як быццам бы яны зрабілі так, як бязбожнікі, і ёсць бязбожнікі, з якімі здараецца добрае, як быццам бы яны выконваюць учынкі справядлівых; але і гэта я лічу наймарнейшым. Глядзіце раздзел |