ВЫХАД 22:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі, беручы ў заклад, возьмеш у заклад плашч бліжняга твайго, да заходу сонца зьвернеш яму, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі возьмеш у заклад вопратку блізкага твайго, да захаду сонца аддай яе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ў заклад возьмеш верхняе адзенне ад блізкага свайго, перад захадам сонца аддай яму яго; |
Але Ты бачыш, Ты глядзіш на ліхоту і гора, каб даць [аднагароду] рукою Тваёй. Табе пакідае [свой лёс] нешчасьлівы; Ты быў дапамогай сіраце.
нікога ня крыўдзіў, закладзенага не затрымоўваў, рабункам не рабаваў, даваў хлеб свой галоднаму, голага апранаў вопраткай,
ня крыўдзіць нікога, вяртае даўжніку заклад ягоны, рабункам не рабуе, дае хлеб галоднаму і голага апранае вопраткай,
аддасьць заклад несправядлівы, зьверне тое, што зрабаваў, будзе хадзіць паводле пастановаў жыцьця, каб не рабіць злачынства, ён, жывучы, будзе жыць і не памрэ.
На адзеньні, узятым у заклад, кладуцца яны каля ўсіх ахвярнікаў, і віно засуджаных п’юць у доме Бога свайго.
Нельга браць у заклад жорны ці камень млыновы, бо гэта [нібыта] браць душу ў заклад.