І напаілі яны таксама ў гэтую ноч бацьку свайго віном, і ўвайшла малодшая дачка, і ляжала з ім, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала.
ВЫСЛОЎІ 24:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо справядлівы сем разоў упадзе і ўзнімецца; а бязбожнікі ўпадуць у ліха. |
І напаілі яны таксама ў гэтую ноч бацьку свайго віном, і ўвайшла малодшая дачка, і ляжала з ім, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала.
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)
І нашым суседзям вярні сямікротна ў грудзі іхнія зьнявагу іхнюю, якой яны, Госпадзе, Цябе зьневажалі!
Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.
Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.
Як вецер усходні, Я раскідаю іх перад абліччам ворага. Патыліцу, а не аблічча Я пакажу ім у дзень зьнішчэньня іхняга”».
І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Хіба падаюць, і не ўстаюць? Хіба той, які адступіў, ня вернецца [назад]?
“Упала, больш ня ўстане дзяўчына Ізраіля. Яна кінутая на зямлю сваю, няма каму падняць яе”.
Тыя, якія прысягаюць на правіну Самарыі і кажуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!”, упадуць і больш ня ўстануць.
А калі ня зробіце так, вы дапусьціцеся грэху перад ГОСПАДАМ, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.
А анёл Госпада адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр.
Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.
І сказаў Давід: «Як жывы ГОСПАД, ГОСПАД пакарае яго, або прыйдзе дзень ягоны і ён памрэ, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.
І сказаў Саўл збраяносцу свайму: «Вазьмі меч твой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але збраяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл узяў меч, і кінуўся на яго.