Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 8:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Хіба падаюць, і не ўстаюць? Хіба той, які адступіў, ня вернецца [назад]?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І скажы ім: так кажа Гасподзь: хіба, упаўшы, не ўстаюць і, зьбіўшыся з дарогі, не вяртаюцца?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 І ты скажаш ім: гэта кажа Госпад: “Ці ж не падымецца той, хто падае? Або ці не вернецца той, хто адвярнуўся?

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 8:4
15 Крыжаваныя спасылкі  

бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.


Ня радуйся з мяне, вораг мой! Хоць я ўпаў, я ўстану; хоць я жыву ў цемры, ГОСПАД — сьвятло для мяне.


«Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа [раны] нашыя.


І [было] сказана: «Калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці можа ён вярнуцца да яе? Ці ж, апаганіўшыся, не апаганена зямля тая? А ты чужаложыла з многімі каханкамі. І ты вернешся да Мяне? — кажа ГОСПАД.


Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.


“Упала, больш ня ўстане дзяўчына Ізраіля. Яна кінутая на зямлю сваю, няма каму падняць яе”.


Вінаватая Самарыя, бо збунтавалася супраць Бога свайго. Яны ўпадуць ад мяча, немаўляты іхнія будуць пабітыя [аб скалу], і цяжарныя іхнія будуць пасечаныя.


І сьведчыць пыха Ізраіля супраць яго, але яны не зьвяртаюцца да ГОСПАДА, Бога іхняга, і не шукаюць Яго ў-ва ўсім гэтым.


Ці ж Я жаданьнем жадаю сьмерці бязбожніка, кажа Госпад ГОСПАД, ці каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў?


Я разьвеяў, як хмару, правіны твае, і грахі твае — як воблака. Вярніся да Мяне, бо Я адкупіў цябе!


кожную малітву, кожнае маленьне, якое будзе ад нейкага чалавека або ад усяго народу Твайго, Ізраіля, калі кожны з іх адчуе плягуў сэрцы сваім, і выцягне далоні свае да Дому гэтага,


Можа, пачуе дом Юды пра ўсё ліха, якое Я маю намер учыніць ім, і адвернецца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я прабачу беззаконьні іхнія і грахі іхнія».


І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.


Калі вернешся, Ізраіль, кажа ГОСПАД, вернешся да Мяне, і калі адкінеш ідалаў сваіх ад аблічча Майго, ня будзеш бадзяцца.


Вярніцеся, сыны адступнікі, Я вылечу адступніцтва вашае. “Вось, мы прыйшлі да Цябе, бо Ты — ГОСПАД, Бог наш.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы