Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 17:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Пачатак сварак — гэта прарыў водаў; і пакінь іх, перш чым спрэчка ўзмацніцца.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 17:14
28 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў валадар у Гільгал, і Кімгам пайшоў з ім. І ўвесь народ Юды перайшоў разам з валадаром, і таксама палова народу Ізраіля.


І ўдарылі іх Абія і народ ягоны паразаю вялікаю, і ўпала забітых у Ізраілі пяцьсот тысячаў мужоў выбраных.


І забіў Пэках, сын Рэмаліі, у Юдзе сто дваццаць тысячаў за адзін дзень, а ўсе яны — людзі мужныя, бо яны пакінулі ГОС­ПАДА, Бога бацькоў сваіх.


Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.


У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.


Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.


Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.


Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы.


Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.


Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.


Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.


Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.


Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.


Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.


і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;