ВЫСЛОЎІ 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае рот свой, будзе мець зьнішчэньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто захоўвае вусны свае, той захоўвае душу сваю, а хто шырока свой рот разьзяўляе, таму бяда. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто вусны свае беражэ — беражэ душу сваю, а хто летуценны ў размове, — таму бяда. |
Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?
Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.
Ён сказаў ёй: «Калі буду зьвязаны дзевяцьцю вяроўкамі, якія не былі ва ўжытку, буду слабы, як іншыя людзі».
І адкрыў ён усё сэрца сваё, і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакраналася лязо, бо я — назір Божы ад улоньня маці маёй. Калі абгаліць мне [галаву], адыйдзе ад мяне сіла мая, і я стануся слабы, як іншыя людзі».