I сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: «Мы знайшлі ваду!»
ВЫСЛОЎІ 10:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лянівая рука ўтварае беднасць, а рука працавітых падрыхтоўвае багацце. |
I сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: «Мы знайшлі ваду!»
Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.
Працуйце ж ня дзеля ежы, што зьнішчаецца, але дзеля ежы, якая застаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».
Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.