Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганным? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?
ЁВА 11:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І чалавек пусты стане разважлівым, хоць і нараджаецца ён, як асёл дзікі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але пусты чалавек мудруе, хоць чалавек нараджаецца падобна дзікаму асьляняці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і чалавек пусты робіцца разважлівым; а нараджаецца ён, як дзікае асляня. |
Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганным? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?
І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».
Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе?
Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна. Дай мне ведаць, які я нетрывалы!
І прыбяры смутак з сэрца твайго, і аддалі ліхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць і цёмнасьць валасоў — марнасьць.
Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла.
[Ты — як] дзікая асьліца, якая прывыкла да пустыні, якая ў пажаданьні душы сваёй уцягвае паветра, і жарсьць ейную хто стрымае? Усе, хто шукаюць яе, ня мусяць намагацца, яны знойдуць яе ў месяцы ейныя.
Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.
між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, —