Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 92 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 92

1 Псальм. Сьпеў на дзень суботы.

2 Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!

3 Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — уначы,

4 на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.

5 Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.

6 Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае.

7 Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.

8 Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!

9 А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны на вякі!

10 Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.

11 І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.

12 Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.

13 Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.

14 Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на пана­дворках Бога нашага.

15 Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,

16 каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, Скала мая, і няма ў Ім беззаконьня.

Сачыце за намі:



Аб'явы