3 ЦАРСТВАЎ 8:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ў чым яны зробяць грэх адносна Цябе, — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты прагневаешся і аддасі іх у рукі ворагаў іх, і яны, як паланёныя, будуць выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яны саграшаць перад Табою, а няма чалавека, які не саграшыў бы, і Ты загневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і яны возьмуць іх у няволю ў зямлю ворагаў далёкую або блізкую, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі яны згрэшаць прад Табою, - бо няма чалавека, які не грашыў бы, - і Ты ўгневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і тыя, што паланілі іх і павядуць іх у няпрыяцельскую зямлю, далёкую альбо блізкую, |
І моцна загневаўся Госпад на Ізраэль, і адкінуў іх ад Свайго аблічча, і нікога не засталося, толькі адно пакаленне Юды.
аж пакуль Госпад не адкінуў Ізраэль ад Свайго аблічча, як прадказаў праз усіх паслугачоў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраэль з яго зямлі ў Асур аж да гэтага дня.
На дзевяты год Осіі, цар асірыйцаў здабыў Самарыю і перасяліў Ізраэль у Асур, і пасяліў іх у Гале, і ў Габоры каля ракі Газан, і ў гарадах мідзян.
і цар Бабілона ўдарыў іх, і забіў у Рэблі, у зямлі Эмат. І быў Юда выселены са сваёй зямлі.
А калі яны зграшаць супраць Цябе — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты загневаешся на іх і аддасі ворагам, і яны іх, як нявольнікаў, павядуць у далёкую або блізкую зямлю,
Усе мы, як авечкі, заблукалі, кожны з нас павярнуўся на дарогу сваю, а Госпад усклаў на Яго ўсю нашу несправядлівасць.
І мы сталіся, як нячысты, — усе мы; ды, як брудная ануча, — усе справядлівасці нашы; мы ўсе павялі, як ліст, а нашы няправасці панеслі нас, як вецер.
Вас жа расцярушу між народамі і пушчу меч услед за вамі; і будзе зямля ваша пустая, а гарады будуць зруйнаваныя.
і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
Але Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне з веры ў Ісуса Хрыста было дадзена веруючым.
Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,
І выгнаў Ён іх з зямлі іх у гневе, раз’ятранасці і абурэнні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта сёння было пацверджана”».
Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.