Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 20:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Хто скажа: «Збярог я чыстае сэрца, я чысты ад граху»?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?»

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 20:9
11 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ў чым яны зробяць грэх адносна Цябе, — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты прагневаешся і аддасі іх у рукі ворагаў іх, і яны, як паланёныя, будуць выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка,


А калі яны зграшаць супраць Цябе — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты загневаешся на іх і аддасі ворагам, і яны іх, як нявольнікаў, павядуць у далёкую або блізкую зямлю,


Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!


Што ёсць чалавек, каб быў ён беззаганным, і каб аказаўся справядлівым народжаны ад жанчыны?


Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны?


Бо я прызнаю правіннасць маю, і грэх мой заўсёды перада мною.


Бо няма на зямлі чалавека справядлівага, які чыніў бы дабро і не грашыў.


Дык што? Ці мы маем перавагу? Аніякай! Ужо раней мы даказалі, што і юдэі, і грэкі – усе пад грахом,


Бо хоць я не пачуваюся ні ў чым вінаватым, гэтым яшчэ не апраўданы. Госпад – Той, Хто судзіць мяне.


Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы