Таму вось што кажа Госпад: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і перадам іх блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на віду сонца гэтага.
ПСАЛТЫР 71:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты паказаў мне шматлікія і ліхія беды; ды зноў ажывіў Ты мяне і з бездані зямной ізноў вывеў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага. |
Таму вось што кажа Госпад: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і перадам іх блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на віду сонца гэтага.
Калі апынуся я ў вялікай бядзе, Ты ажывіш мяне; і супраць гневу непрыяцеляў маіх працягнеш руку Тваю, і збавіць мяне правіца Твая.
Хай будзе рука Твая над чалавекам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
Ці ж вечна будзеш гневацца на нас, ці ж прадоўжыш гнеў Твой з пакалення ў пакаленне?
Ажывуць Твае памерлыя, забітыя мае ўваскрэснуць. Абудзіцеся і спявайце хвалебна вы, якія жывяце ў парахне, бо раса святла — раса Твая, і зямля выдасць на святло пахаваных сваіх.
Вось жа, на супакой замянілася горыч мая. Ты вось вырваў душу маю з ямы загубы, кінуў за спіну Сваю ўсе грахі мае.
Нахлынулі на мяне воды аж па горла, бяздонне ахутала мяне, марская трава абвіла галаву маю.
І а дзевятай гадзіне Ісус закрычаў моцным голасам: «Гэлёі, Гэлёі! Лама сабахтані», што значыць: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы ад пакут смерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім.
А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.