ПСАЛТЫР 95 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Прыходзьце, узрадуемся Госпаду; уславім гучна Бога збаўлення нашага. 2 Успрымем загадзя аблічча Яго, у вызнанні і ў псальмах гучна ўславім Яго. 3 Бо вялікі Госпад і вялікі валадар над усімі багамі. 4 Бо ў руцэ Яго глыбіні зямныя і вышыні горныя — у Яго. 5 Бо ў Яго — мора, і Ён стварыў яго, і сушу яго рукі сфармавалі. 6 Прыходзьце, паклонімся, і ўкленчым, схілім калені перад Госпадам, Які стварыў нас, 7 бо Ён ёсць Бог наш, мы ж народ пашы Яго і авечкі рукі Яго. О, каб вам сёння 8 паслухаць голас Яго: не закамяняйце сэрцаў вашых, 9 як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае. 10 Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх; 11 дык пакляўся Я ў гневе Маім; не ўвойдуць яны ў супачынак Мой». |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)