Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
ЕРАМІІ 9:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але хто хваліцца, хай хваліцца тым, што знае і ведае Мяне, што Я — Госпад, Я чыню міласэрнасць, закон і справядлівасць на зямлі; і гэта вось падабаецца Мне”, — кажа Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А хвалько хваліся тым, што разумееш і ведаеш Мяне, што Я - Гасподзь, Які творыць міласьць, суд і праўду на зямлі: бо толькі гэта заўгодна Мне, кажа Гасподзь. |
Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
БЭТ. Госпадам будзе выхваляцца душа мая, хай чуюць [гэта] пакорлівыя і хай радуюцца.
Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.
І спалохаюцца і засаромеюцца дзеля Этыёпіі, надзеі сваёй, ды дзеля Егіпта, славы сваёй.
Правееш іх, і вецер разгоніць іх, і бура рассыпле іх: а ты будзеш радавацца ў Госпадзе і цешыцца ў Святым Ізраэлевым.
«Бо Я, Госпад, люблю законнасць, ненавіджу рабункі і беззаконне; і дам вынік іх па праўдзе, ды заключу з імі павяковае прымірэнне».
Ён разбіраў справу беднага і няшчаснага, і добра [было яму] тады. Ці ж не гэта азначае ведаць Мяне? — кажа Госпад. —
І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца.
Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.
Які Бог падобны да Цябе, Які прабачае правіннасць і не абвінавачвае ў злачынстве астатак спадчыны Сваёй? Не трывае Ён навекі ў абурэнні Сваім, бо спагадны ў міласэрнасці Сваёй.
Усё Мне дадзена Айцом Маім. Ды ніхто не ведае Сына, акрамя Айца, і ніхто не ведае Айца, акрамя Сына і каму Сын захоча адкрыць.
Усё дадзена Мне Айцом Маім; і ніхто не ведае, Хто ёсць Сын, толькі Айцец, і Хто ёсць Айцец, толькі Сын ды каму Сын хацеў бы адкрыць».
А гэтае жыццё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, Ісуса Хрыста.
І не толькі гэта, але пахваляемся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэнне.
Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.
А мне не трэба хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне свет укрыжаваны і я для свету.
Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.
Кажа яму Самуэль: «Ці ж Госпад хоча цэласпаленняў і крывавых ахвяр больш, чым паслушэнства голасу Госпада? Бо лепш паслухмянасць, чым крывавыя ахвяры, і пакорлівасць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў.