Таму ўзнікла сварка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лота. У той жа час хананеі і феразеі пражывалі ў той зямлі.
ВЫСЛОЎІ 20:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гонар для чалавека — аддзяліцца ад спрэчак; бо ўсе бязглуздыя ўмешваюцца ў ганьбу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гонар чалавеку - ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца - неразумны. |
Таму ўзнікла сварка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лота. У той жа час хананеі і феразеі пражывалі ў той зямлі.
Дык сказаў Абрам Лоту: «Прашу, каб не было сваркі між мной і табой і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, браты ж мы!
І Ёас, цар Ізраэля, перадаў Амазіі, цару Юдэі, такі адказ: «Лібанскі церн пераслаў кедру на Лібане такую просьбу: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. І прыйшлі дзікія звяры, якія жывуць на Лібане, і вытапталі церн.
Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.
Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.
Калі ж у сэрцах вашых маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, дык не хваліцеся і не хлусіце супраць праўды.
Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.