БЫЦЦЁ 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае». І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дабраславёны Бог Усявышні, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае. Абрам даў яму дзясятую частку з усяго. |
кажучы: «Няхай будзе дабраславёны Госпад, Бог гаспадара майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасці сваёй і вернасці сваёй ад гаспадара майго і правільным шляхам прывёў мяне да дому брата гаспадара майго».
то гэты камень, які я паставіў як памятны знак, будзе домам Бога. І з усяго, што Ты дасі мне, я ахвярую Табе дзесятую частку».
каб маглі мець ураджай. Пятую частку аддасце фараону, а чатыры астатнія аддаю вам на насенне і на ежу сем’ям і дзецям вашым».
З таго часу аж па сённяшні дзень даецца пятая частка з усёй зямлі Егіпецкай фараонам; і было [гэта] ўсталявана Язэпам, як закон, за выключэннем зямлі святарскай, якая вольная ад гэтай умовы.
І, закрычаўшы, Ахімаас сказаў цару: «Супакой». І, пакланіўшыся цару да зямлі, сказаў: «Дабраславёны Госпад, Бог твой, Які аддаў людзей, што паднялі рукі свае на гаспадара майго, цара!»
знеслі туды як дары, так і дзесяціны, і ўсё рупліва асвяцілі. А загадчыкам іх быў Хананія левіт і Сямэй, другі брат яго,
і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.
Давідаў. Дабраславёны Госпад, Успаможца мой; Ён навучыць бітве рукі мае, і пальцы мае — вайне.
Узышоў ты на вышыню, палоннага прывёў у палон; атрымаў людзей у падарунак, каб нават бунтаўнікі пасяліліся ў Госпада Бога.
І сказаў ён: «Дабраславёны Госпад, Які вызваліў вас з рук егіпцян ды з рукі фараона.
“Ідзіце ў Бэтэль, і бязбожнае чыніце ў Галгале, і памнажайце злачынствы; і складайце ахвяры вашы кожнай раніцы і кожны трэці дзень — дзесяціны вашыя!
Прынясіце ўсе дзесяціны ў скарбніцу, і хай будзе ежа ў доме Маім; і выпрабуйце Мяне, — кажа Госпад Магуццяў, — адносна таго, ці не адкрыю Я вам бездань нябесную і ці не вылью на вас шчодрага дабраславення,
Ці ж можа чалавек падманваць Бога? Але вы падманваеце Мяне. І пытаецеся: “У чым мы ашукалі Цябе?” У дзесяцінах і пяршынях.
У дзень пяршыняў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў свята тыдняў, таксама збярыце святы сход, і ніякай работы не рабіце ў той дзень.
каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
Не зможаш есці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа, віна і алівы тваёй, першародных бычкоў і авечак, ані ўсяго таго, на чым прысягнуў ты і што захацеў скласці на добраахвотную ахвяру, ані першага плёну рук тваіх.
і еж перад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбера, каб прабывала ў ім імя Яго, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першародных бычкоў і авечак тваіх, каб навучыўся ты ва ўсе дні шанаваць Госпада, Бога твайго.
Пад канец трэцяга года аддзялі іншую дзесяціну з усяго, што ўрадзілася ў цябе за гэты час, і пакладзі ў брамах тваіх,
і ўсіх цароў і іх землі захапіў адным паходам; бо Госпад, Бог Ізраэля, ваяваў на баку Ізраэля.