Бо ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта на віду ўсяго Ізраэля і на віду сонца”».
ЁВА 34:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Няма цемры, ані ценю смерці, каб там маглі схавацца тыя, што чыняць несправядлівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няма цемры, ані змроку, каб там маглі схавацца злачынцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі. |
Бо ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта на віду ўсяго Ізраэля і на віду сонца”».
Ты сочыш за мною, калі я зграшыў, і не паказваешся, каб я быў чысты ад правіннасці маёй.
Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.
Хай зацемняць яго цемра і засень смерці, хай апануе яго змрок і хай агорнецца ён горыччу.
Бо Ты не такі Бог, якому падабалася б несправядлівасць, ліхі не паселіцца пры Табе,
Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад Госпадам, якіх справы схаваныя ў цемры, і якія кажуць: «Хто бачыць нас ды хто знае нас?»
Народ, які жыў у цемры, святло ўбачыў вялікае: для жыхароў у краіне засені смерці святло заззяла.
Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”.
але Ён скажа: “Кажу вам, не ведаю вас, адкуль вы. Адыдзіцеся ад Мяне ўсе, што чыніце беззаконне”.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.